12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 742 пацыенты з COVID-19, выпісаны 661. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 370 509 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 360 916 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2652 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8042 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 015 054 тэсты.