11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 691 пацыент з COVID-19, выпісаны 517. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 709 622 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 702 170 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5739 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 7681 тэст. Усяго ў краіне праведзена 11 210 176 тэстаў.