14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 6605 пацыентаў з COVID-19, выпісаны - 413 . Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 838 571 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 823 890 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6265 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 15 463 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 12 153 269 тэстаў.