22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 645 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 209. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 976 906 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 968 700 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6920 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 11 373 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 13 083 013 тэстаў.