5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 614 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 488. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 421 964 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 414 948 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3194 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
cБольш за 980,8 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 652,6 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.