21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 4365 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 544. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 887 582 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 873 353 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6375 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 12 087 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 311 853 тэсты.