21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2097 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2315. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 580 029 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 552 415 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4466 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 38 789 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 252 143 тэсты.