22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2082 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2034. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 582 111 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 554 449 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4482 пацыенты з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 42 506 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 9 294 649.