12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2038 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1534. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 561 753 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 535 790 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4319 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 14 107 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 903 439 тэстаў.
Больш за 2 429 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 754 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.