22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1989 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1490. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 522 275 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 507 413 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4041 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 30 939 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 269 853 тэсты.