2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1979 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1927. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 604 037 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 577 482 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4662 пацыенты з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 9548 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 9 661 788.
Больш за 2 911 0000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 243 000 - прайшлі поўны курс вакцынацыі.