23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1973 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1523. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 524 248 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 508 936 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4054 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 30 807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 300 660 тэстаў.
Больш за 1 942 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 548 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.