11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1967 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1845. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 156 359 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 133 930 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1246 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 31 290 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 548 306 тэстаў.