18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1956 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1170. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 573 943 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 546 415 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4417 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 26 377 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 9 143 327.