3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1950 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1547 пацыентаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 487 017 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 479 229 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3814 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 20 201 тэст. Усяго ў краіне праведзена 7 859 365 тэстаў.