13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1888 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1393. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 504 961 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 494 446 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3929 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 329 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 056 855 тэстаў.