18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1844 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2894. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 634 731 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 616 992 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 4901 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 26 538 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 133 872 тэсты.