17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2024. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 167 731 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 145 397 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1299 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 28 807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 688 179 тэстаў.