2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1818 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2318. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 658 328 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 646 104 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5114 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 26 677 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 452 213 тэстаў.