22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1813 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2087. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 234 111 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 218 831 пацыент з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1628 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 18 541 тэст. Усяго ў краіне праведзена 4 330 509 тэстаў.