21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1804 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2378. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 232 298 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 216 744 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1619 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 16 594 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 311 968 тэстаў.