10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1799 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2014. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 261 859 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 250 078 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1811 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 13 288 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 607 072 тэсты.