8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1760 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1486. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 495 578 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 486 734 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3871 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 21 970 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 943 649 тэстаў.
Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 1 722 000 беларусаў, з іх звыш 1 430 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.