4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1708 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1959. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 253 413 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 241 150 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1755 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 16 975 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 519 705 тэстаў.