27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1651 пацыент з COVID-19, выпісаны 2143. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 241 133 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 227 068 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1678 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 15 666 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 399 367 тэстаў.