17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1627 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1842. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 376 341 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 367 097 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2701 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 20 711 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 090 900 тэстаў.