26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1425 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1444. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 316 418 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 307 004 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2202 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 048 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 291 538 тэстаў.