17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1391 пацыент з COVID-19, выпісаны 1226. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 717 034 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 709 926 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5836 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 12 712 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 11 352 499 тэстаў.