24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1378 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1447. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 313 852 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 304 477 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2184 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 507 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 253 173 тэсты.