6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1312 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1126. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 665 125 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 654 тыс. пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5176 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 14 523 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 539 713 тэстаў.