7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1278 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1243. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 330 536 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 320 844 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2314 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 231 тэст. Усяго ў краіне праведзена 5 478 163 тэсты.