18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1254 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1319. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 306 524 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 297 502 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2130 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 20 653 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 159 848 тэстаў.