9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1250 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1335. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 425 804 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 418 920 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3236 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 733 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 941 505 тэстаў.
Больш за 1,06 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 694,2 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.