1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1236 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1308. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 323 043 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 313 628 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2257 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 20 093 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 388 505 тэстаў.