17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1191 пацыент з COVID-19, выпісаны 743. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 377 532 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 367 840 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2711 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 14 315 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 105 215 тэстаў.