18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1179 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 992. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 378 711 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 368 832 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2721 пацыент з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 7909 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 6 113 124.