4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1174 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1273. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 291 621 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 282 039 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2011 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 18 006 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 951 979.