14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1166 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 244. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 942 334 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 937 045 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 6670 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9859 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 646 405 тэстаў.