14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1166 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1287. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 338 801 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 329 135 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2383 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 874 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 589 696 тэстаў.