22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1144 пацыенты з COVID-19, выпісаны 898. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 279 456 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 269 428 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1921 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9077 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 799 410 тэстаў.