25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1141 пацыент з COVID-19, выпісаны 1083. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 314 993 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 305 560 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2193 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 317 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 272 490 тэстаў.