16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1134 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1028. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 270 921 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 260 057 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1867 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 7 432 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 698 244 тэсты.