18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1061 пацыент з COVID-19, выпісаны 1016. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 463 855 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 457 682 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3637 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 21 581 тэст. Усяго ў краіне праведзена 7 582 577 тэстаў.
Больш за 1,51 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,21 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.