29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1050 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1319. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 318 681 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 309 535 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2219 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 652 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 330 319 тэстаў.