13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1011 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 817. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 675 734 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 666 249 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5289 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 13 870 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 10 685 725.