3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды Фінляндыі і Германіі адкрыюць 4 студзеня гульнявую праграму XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У турніры ў Мінску прымуць удзел восем каманд, якія падзелены на дзве групы. Квартэт А склалі каманды Прэзідэнта Беларусі, ААЭ, Балкан і Швейцарыі. У групу В увайшлі зборныя Расіі, Фінляндыі, Славакіі і Германіі.
Формула правядзення турніру застаецца ранейшай. На папярэдняй стадыі каманды правядуць матчы ў групах, пасля адбудуцца паядынкі за прызавыя месцы: пераможцы квартэтаў А і В 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальнай сустрэчы за галоўны прыз турніру, а каманды, якія занялі другія месцы, разыграюць бронзавыя ўзнагароды. Усе гульні XIII Каляднага турніру пройдуць на дзвюх пляцоўках (вялікай і малой) "Чыжоўка-Арэны".
Дзеючай пераможцай турніру з'яўляецца хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі, якая год таму, у студзені 2016-га, у фінале была мацнейшай за сапернікаў з Фінляндыі - 2:1. Бронзавым прызёрам стала каманда Славакіі, разграміўшы ў матчы за трэцяе месца шведаў з лікам 17:3.
Упершыню галоўны прыз Каляднага турніру быў разыграны ў 2005 годзе. У фінале ў сталічным Палацы спорту хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі была мацнейшай за сапернікаў з Расіі (11:5).
Расклад матчаў XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея:
"Чыжоўка-Арэна"
4 студзеня
Група А (вялікая арэна)
зборная Балкан - Швейцарыя (13.00),
цырымонія адкрыцця (17.30),
Беларусь - ААЭ (19.00).
Група B (малая арэна)
Фінляндыя - Германія (12.00),
Славакія - Расія (15.30).
5 студзеня
Група А (вялікая арэна)
ААЭ - Швейцарыя (14.00),
Беларусь - зборная Балкан (19.00).
Група В (малая арэна)
Расія - Фінляндыя (13.00),
Германія - Славакія (17.00).
6 студзеня
Група А (вялікая арэна)
ААЭ - зборная Балкан (14.00),
Швейцарыя - Беларусь (19.00).
Група В (малая арэна)
Расія - Германія (15.00),
Фінляндыя - Славакія (19.00).
7 студзеня (вялікая арэна)
матч за 3-е месца (13.00),
фінал (18.00).
Матчы Каляднага хакейнага турніру прыцягваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў, якія змогуць наведаць лядовыя баталіі бясплатна. У сувязі з правядзеннем спаборніцтваў у "Чыжоўка-Арэне" будуць арганізаваны дадатковыя тралейбусныя і аўтобусныя маршруты нумар 926, а таксама будзе павялічана колькасць рухомага саставу 7 студзеня на тралейбусным маршруце нумар 49.
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі станавілася пераможцай Каляднага міжнароднага турніру 9 разоў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).
Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.