14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Публічная Wi-Fi-прастора з'явіцца на перасадачных станцыях у мінскім метро ў гэтым годзе, паведамілі БЕЛТА ў ТАА "Дзелавая сетка".
Магчымасць карыстацца інтэрнэтам у падземцы на станцыях "Кастрычніцкая" і "Купалаўская", уключаючы тунэль-пераход паміж імі, з'явіцца дзякуючы рэалізацыі сумеснага праекта Мінскага метрапалітэна і ТАА "Дзелавая сетка". Этап узгадненняў з гарадской мэрыяй пройдзены, праведзены ацэначныя работы і тэхнічныя замеры.
Ад поспеху пілотнага праекта, запатрабаванасці публічнай Wi-Fi-прасторы залежыць, ці будзе распаўсюджаны гэты вопыт і на іншыя станцыі мінскага метро. На думку кіраўніцтва ТАА "Дзелавая сетка", Мінск не павінен адставаць у гэтым сегменце паслуг ад іншых гарадоў, дзе такі вопыт - прывычная ўжо для ўсіх рэальнасць.
ТАА "Дзелавая сетка", заснаванае ў 1998 годзе, спецыялізуецца на паслугах у сегменце B2B па высакаскораснай перадачы даных і падаванні сваёй інфраструктуры для запуску інавацыйных сэрвісаў.