8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны парадак выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 26 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Па выніках жараб'ёўкі канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку:
1. Марыя Магільная (Магілёў);
2. Шоу-група So-Ni-Ka (Віцебск);
3. Алена Цітова (Магілёў);
4. Юлія Мажылоўская (Мінск);
5. Стэфанія Сакалова (Мінск);
6. Група "Нясумны ўзрост" (Мінск);
7. Марыя Жыліна (Мінск);
8. Зінаіда Купрыяновіч (Мінск);
9. Вольга Канавалава (Магілёў);
10. Аляксандр Мінёнак (Мінск).
Пасля жараб'ёўкі з фіналістамі паразмаўлялі арганізатары праекта, а таксама ўрач-фаніятр Наталля Канойка, якая будзе кансультаваць юных артыстаў.
Па традыцыі заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" 26 жніўня.
Між тым сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу. Так, у канцы ліпеня - пачатку жніўня Белтэлерадыёкампанія для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітку. У гэтым годзе асноўная задумка - "Дзеці прымяраюць дарослую прафесію". Рэжысёрам відэавізітак выступіць Юрый Ярошык.
Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы (а гэта будзе студыя "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі) тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара для тэлешоу. Напярэдадні фіналу пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.
Інфармацыя аб праекце прадстаўлена на афіцыйным сайце медыяхолдынга, а таксама ў афіцыйнай групе "Укантакце: "Еўрабачанне-2016. Беларусь".
Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацыянальнага адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.