27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020". Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале АТН, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:
1. Анастасія Гламозда - "Burning again",
2. Дар'я Хмяльніцкая - "On Fire",
3. AURA - "Барані свае",
4. Валерыя Грыбусава, Уладзіслаў Пашкевіч (VAL) - "Да вiдна",
5. Анжаліка Пушнова - "True Love",
6. NAPOLI - "Dоn't let me down",
7. Аляксандра Захарык (Саша Захарык) - "Rocky Road",
8. КейСі - "Chili Pepper",
9. Ян Яраш - "Fire",
10. Анастасія Развадоўская - "Hello",
11. CHAKRAS - "La-ley-la",
12. Анастасія Вахомчык (Анастасія Малашкевіч ) - "Invisible".
Заўтра ў 12.00 у Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору і рабочая сустрэча творчай групы праекта.
Фінальны гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 6 сакавіка. Тэлегледачоў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" чакае шоу, у час якога можна будзе разам з аўтарытэтным журы прагаласаваць за ўпадабанага выканаўцу. Фіналіст, які набраў у суме найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, удастоіцца права прадстаўляць нашу краіну на 65-м конкурсе песні "Еўрабачанне" ў Ратэрдаме (Нідэрланды) у маі.
Праект арганізаваны Белтэлерадыёкампаніяй - адзіным у Беларусі членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза - і Міністэрствам культуры, якое выступае суарганізатарам. Палажэнне аб праекце размешчана на сайце медыяхолдынга.