22 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава міні-тэкстылю "Унутры і звонку" адкрыецца ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 23 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Экспазіцыя прадставіць творы прафесійных беларускіх мастакоў, членаў секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў і абласных арганізацый, работы студэнтаў творчых ВНУ краіны. Да ўдзелу ў праекце ўпершыню запрошаны мастакі па кераміцы, шкле і скульптары.
У экспазіцыі можна будзе ўбачыць тэкстыльныя скульптуры, асамбляжы, міні-інсталяцыі, міксед-медыя, канцэптуальныя праекты, створаныя з нетрадыцыйных матэрыялаў з дапамогай інавацыйных тэхналогій.
Выстава будзе праходзіць у рамках V Трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Дэкарт-22". Азнаёміцца з творамі мастацтва можна будзе да 23 красавіка.